Дзень беларускай мовы

21.02.2022

21 лютага у нашай дашкольнай установе у межах тыдня беларускай мовы прайшлі розныя мерапрыемствы. Выхаванцы вучылі вершы, гулялі у дыдактычныя і рухомыя гульні, драматызавалі казкі, чыталі беларускіх аўтараў у імправізаваных літаратурных гасціных і нават правялі акцыю "Смачныя традыцыя", дзе хлопчыкі і дзяўчынкі дастаўлялі адрасатам паштоўкі з рэцэптамі беларускіх народных страў.

Фотарэпартаж пра мерапрыемства глядзіце ў рубрыцы "Фотагалерэя" на сайце і на старонцы ІНСТАГРАММ установы адукацыі.