ВЫКАРЫСТАННЕ ВЫЦІНАНКІ Ў ЭСТЭТЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
УВОДЗІНЫ
Кожны народ мае свае духоўныя традыцыі. Абрады і з’яўляюцца састаўной часткай традыцыйнай культуры. Яны перадаюцца ад пакалення да пакалення як духоўная практыка асэнсавання свету, прыроды і самога чалавека ў іх.
«Каб не памерці духоўна, каб не перапынілася спрадвечная сувязь паміж пакаленнямі, неабходна пераймаць вопыт народа як спадчыну. Гэты працэс асабліва эфектыўны, калі навучанне і выхаванне адбываецца з самага маленства» [5].
Вялікая цікавасць да народнага мастацтва, якая назіраецца ў наш час, невыпадковая. Бо менавіта ў творах народнага мастацтва адлюстраваны вопыт многіх пакаленняў, іх уяўленні аб жыцці, прыгажосці, працы. Вырабы народных майстроў актыўна ўваходзяць і ў жыццё дзяцей. І дома, і у садзе яны сустракаюцца з тканымі ручнікамі і посцілкамі, гліняным посудам, вырабамі з дрэва, лазы, саломы і г.д. Іх прывабліваюць эмацыянальнасць, вобразнасць творау,лаканічнасць і прастата выразных сродкаў, яркасць узораў, кантрастныя спалучэнні колераў, што вельмі стасуецца з псіхалагічнымі магчымасцямі дзяцей. Народнае мастацтва нясе ў сабе зразумелы дзяцям сэнс, які ў простых і лаканічных формах раскрывае ім прыгажосць навакольнага свету.
Цікавасць да забытых старонак нашай спадчыны звяртае асаблівую ўвагу на мастацтва выцінанкі, якое ў сучасны момант адкрывае шырокія магчымасці для паспяховага вырашення задач эстэтычнага выхывання, развіцця нацыянальнай свядомасці дзяцей. Сярод іншых відаў беларускага нацыянальнага рамяства выцінанка з’яўляецца самым даступным і блізкім для дзяцей дашкольнага ўзросту, бо выкарыстоўваецца просты матэрыял і абсталяванне, а ўзоры выцінанак з поспехам ужываюцца для ўпрыгожвання інтэр’ера, падрыхтоўкі да свят.
Мэта выпускной работы – апісанне арганізацыі работы са старэйшымі дашкольнікамі па азнаямленню з мастацтвам выцінанкі.
Асноўныя задачы:
- Прааналізаваць псіхолага-педагагічную літаратуру па абранай тэме.
- Апісаць найбольш прымальныя спосабы выцінанкі для дзяцей дашкольнага ўзросту.
- Апісаць вопыт работы па азнаямленню дашкольнікаў з мастацтвам выцінанкі.
ГЛАВА 1. ТЭАРЫТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ЗНАЕМСТВА З ВЫЦІНАНКАЙ, ЯК ВІДАМ ДЭКАРАТЫЎНА - ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСАЎ
1.1. Гістарычныя звесткі пра паходжанне беларускай выцінанкі
Выцінанка – ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Мастацтва выразання разнастайных фігурак і арнаментаў нарадзілась у старажытным Кітаі, дзе упершыню была адкрыта тэхналогія выраблення паперы. Адкрывальнікам паперы лічыцца кітаец Цой Люнь, які ў 105 г. апісаў яе вытворчасць. Тут і нарадзіліся першыя выразкі з паперы, а потым распаўсюджыліся па усіх кантынентах. На Беларусі выцінанка перажыла свій росквіт, які дазваляе аднесці яе да аднаго з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у канцы XIX і асабліва ў першай палове XX стагоддзя.
Паходжанне беларускай выцінанкі не зусім яшчэ зразумела. Магчыма, што яе хуткаму укараненню ў народны быт садзейнічала некалькі прычын. Першай можна лічыць шырокае выкарыстанне паперы у бытавых мэтах. Як вядома, самыя старажытныя ўзоры паперы, што захаваліся у нас, – гэта лісты князя Вітаўта, кіраўніка старажытна-беларускай дзяржавы ў XIV стагоддзі. У пачатку XV стагоддзя ў Вільні з’явіліся першыя «паперні», так называліся «млыні», дзе выраблялі паперу. Першая «паперня» на тэрыторыі Беларусі з’явілася у Нясвіжы у 1560 г. К XVIII стагоддзю на землях Беларусі было пабудавана каля 30 папяровых фабрык.
Другой важнай прычынай распаусюджвання выцінанак з’явілася змена характару інтэр’еру беларускага жылля. З пераходам ад «чорнай» (задымленнай) хаты да «чыстай» інтэр’ер яе запаўняецца мастацкімі тканінамі, вышыўкай, вырабамі з дрэва і г.д. Не апошнюю ролю ў фарміраванні ўнутраняга ўбрання жылля ігралі і выцінанкі. Яны былі звязаны з жыццём народа, яго вераваннямі і ўяўленнямі, з’явілісы найбольш даступнай формай мастацкая творчасці беларусаў.
Трэцяй прычынай з’яўляюцца культурныя ўзаемаадносіны беларусаў з іншымі народамі. Важна падкрэсліць, што ў кожнай мясцовасці складаліся сваі мастацкія асаблівасці гэтага віда народнай творчасці. Украінскія выразкі – вясёлыя, стракатыя, злішне яркія і адрозніваюцца дробнасцю матыва. Для прыбалтыйскіх выцінанак характэрны строгія лініі вузора, стрымленасць, часта сустракаюцца натуралістычныя кампазіцыі. Беларускія і польскія выцінанкі вырашаюцца ў спакойных і стрымленных танах. У іх дастаткова і замілавання, і жыццёвай практычнасці.
Па ўсталяванаму звычаю выцінанкамі ўпрывгожвалі інтэр’ер жылля кожны год перад народнымі святамі, асабліва перад Вялікаднем і да Каляд. Іх вешалі на столевыя бэлькі, на сцены хаты. Нават дзверы былі ўпрыгожваны рознай паперай, не кажучы ўжо пра «кут», дзе маліліся, дзе віселі абразы. Выцінанкі з геаметрычным арнаментам выкарыстоўваліся ў якасці фіранак на вокнах, сурвэтак на паліцах і сталах. Вузорамі з папераы ўпрыгожвалі не толькі хату, але і культавыя забудовы.
Для беларускіх выцінанак характэрны стрымленныя, простыя па кампазіцыі геаметрычныя і раслінныя матывы. Рэдка сустракаюцца вобразы жывёл і чалавека. Затое птушкі – самы распаўсюджаны матыў для выцінанак. Гэта мела сімвалічны і асобы магічны сэнс. У выцінанак часцей за ўсё сустракаюцца вобразы «дрэва жыцця» і пеўня. Матыў «дрэва» ўвасабляў сувязь зямлі з небам. Абразы птушак – душы памершых. Аднак зараз гэтыя матывы захаваліся толькі як традыцыйныя мастацкія формы.
Распаўсюджванне гэтага рамяства ў розных мястэчках Беларусі мела свае лакальныя назвы: тэрмін «выцінанка» пераважаў на захадзе Беларусі (як і ў Польшчы, на Украіне); «выразкі» бытавалі на ўсходніх, цэнтральных, паўднёвых тэрыторыях, сустракаліся на Гродзеншчыне, галоўным чынам у праваслаўным асяроддзі. Спарадычна ў розных месцах трапляецца тэрмін «выстрыганка». У той жа час шырока бытавалі назвы, што ўказвалі на канкрэтнае прызначэнне вырабу: «кветкі» (круглыя разеткаваныя выцінанкі, якімі аздаблялі сцены жылля), «фіранкі» (каляровыя вузоры на вокны), «вугольнікі» (трохвугольныя сурвэткі на палічкі) і інш.
На Беларусі найбольш пашыраныя аднакаляровыя выцінанкі (чорныя і белыя), якімі аздаблялі інтэр’ер жылля. Карункі з паперы, што ўпрыгожвалі сцены, бэлькі, вушакі, вокны, паліцы для посуду і абразоў, выконвалі тую ж дэкаратыўную ролю як і ручнікі, посцілкі, маляваныя куфры, саламяныя вырабы. Але нетрывалы матэрыял і прастата тэхналогіі выцінанкі абумовілі адпаведныя да іх адносіны: папяровыя вузоры не зберагаліся, а перад вялікім святам, звычайна перад Вялікаднем, старыя выцінанкі цалкам замяняліся на новыя. Захаванне іх у такім непрывабным выглядзе, які яны набывалі за год, не мела сэнсу.
На Беларусі выцінанкі перажылі нядоўгі, але буйны росквіт. У канцы XIX і асабліва ў першай палове XX стагоддзя цяжкка было ўявіць сабе жылле беларусаў без гэтых сваеасаблівых ўпрыгожванняў – кружаўных малюнкаў, здзіўляючых тонкай работай, густам і бясконцай фантазіяй. Аднак пад уплывам гарадской моды ў большасці вёсак выцінанкі знікаюць, захоўваючыся толькі ў некаторых аддалённых раёнах.
Новы росквіт яны перажылі ў пасляваенныя гады, затым канчаткова зніклі, застаўшыся толькі ў народная памяці. Вялікая калекцыя выцінанак захоўваецца ў Музеі старажытна-беларускай культуры інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора акадэміі наук Рэспублікі Беларусь.
Важны пераломны момант для мастацтва ажурнага выразання з паперы надышоў у пачатку 80-х гадоў: вызначаліся тры накірункі ў яго развіцці. Першы – творчасць народных майстроў, працуючых у традыцыйных цэнтрах выразання; другі – дэкаратыуная дзейнасць самастойных выразальшчыкаў, арыентаваная на народнае ці прафіссійнае мастацтва; трэцяе – творчасць прафіссійных мастакоў у галіне мастацкага выразання.
У апошні час збіраецца вопыт выкарыстання мастацкіх прынцыпаў выцінанкі ў практыцы дэкаратыўнай творчасці. Праразныя арнаментна-тэматычныя кампазіцыі з паперы паспяхова выкарыстоўваюцца ў мастацкай прамысловасці, пры афармленні паліграфічнай прадукцыі: дзіцячых кніг, часопісаў, буклетаў, паштовак, календароў. Разам з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выцінанкі ўсё часцей экспануецца на выставах. Майстры выразання пачалі ўдзяляць больш увагі тэматычным кампазіцыям. Гэта дэкаратыўныя панно, прысвечаныя народным святам, мастацкім рамёствам, архітэктурным старажытным помнікам і г.д.
1.2. Прынцыпы, заканамернасці і тэхніка выканання выцінанак
Тэхніка выцінанак засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу: аркуш паперы можна скласці ў любым напрамку і выразаць нажніцамі ці нажом вузор, які будзе паўтораны столькі разоў, колькі столак утварыў складзены аркуш. Такога своеасаблівага працэсу паўтарэння аднаго ўзору нельга атрымаць ад іншых матэрыялаў, толькі ад паперы. Акрамя таго, раўнамерная інертная структура паперы ( у адрозненне ад дрэва ці тканіны) дае поўны прастор для творчасці аўтара.
Вывучэнне наяўных узораў выцінанак дазволіла даследчыку ( Я. Сахута) выдзеліць паводле кампазіцыі тры асноўныя групы. [6]
Першую групу складаюць вырабы, якія ўмоўна можна назваць разеткавымі (цэнтрычнымі, замкнёнымі). Аркуш паперы складаюць у 4,8,16 разоў такім чынам, што восі сіметрыі скрыжоўваюцца ў яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках якога нажніцамі наразаюць нескладаныя адвольныя фігуры, зубцы і інш. Разгорнуты выраб утварае закампанаваную ў квадрат, круг ці шматвугольнік ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра.Такім спосабам выразаюць кветкі для ўпрыгожвання інтэр’ера хаты, а пад Новы год – «сняжынкі».
Другую групу выцінанак вызначае кампазіцыі, якую можна назваць сіметрычный (люстэркавай). Аркуш паперы перагіналі папалам, у выніку чаго вузор складаўся з дзвюх палавін, меў ярка выяўленую вертыкальнасць. Выразны малюнак люстэркава паўтараўся злева і справа. Такая кампазіцыя мае вельмі многа агульнага з традыцыямі, якія склаліся ў ткацтве вышыўцы, роспісе. Прыкладам гэтага з’яўляецца букет кветак, «дрэва жыцця» і г.д. Прычым сіметрычныя выцінанкі могуць мець як аднафігурны сілуэт (матылёк, букет кветак), так і дзвюхфігурны (птушкі , «дрэва жыцця»).
Трэцюю кампазіцыйную разнавіднасць утвараюць выцінанкі рапортнага тыпу. Аркуш паперы складаюць гармонікам, выразаны вузор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараецца па гаразанталі. Так выразаюцца фіранкі, падзоры на паліцы,аздобы на рамкі г.д.
Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. У іх адлюстроўваюцца запазычанні і пераапрацрўка тых элементаў, якія існуюць у вышыўцы, ткацтве, разьбярстве, размалёўках, а таксама, ў большай ступені, – уласная адвольная творчасць аўтараў. У той жа час сярод розных матываў дэкору перавага аддаецца геаметрычным вузором. Справа тут не толькі ў прастаце выканання, але і ў еднасці выцінанкі з традыцыйнымі геамітрычных матываў часцей сустракаюцца: квадрат, прамавугольнік, ромб, крыж, зорка. Гэтыя формы могуць выступаць у розных спалучэннях.
Значная частка дэкору належыць раслінным (кветкавым) вузорам. З’ява гэта тлумачыцца тым, што росквіт выцінанкі прыйшоуся на той час , калі ў народным мастацтве забываўся даўні сімвалізм, а на першы план выступалі дэкаратыўныя мэты. Моцны ўплыў на пашырэнне кветкавых матываў выцінанкі аказалі гарадское асяроддзе, квяцістыя фабрычныя вырабы і іншае. У народным арнаменце найчасцей сустракаюцца выявы валошкаў, званочкаў, кветак шыпшыны, стрэлак, каласоў пшаніцы і жыта, ягад рабіны. Значнае месца займаюць выявы дрэва ці галіны. Гэта тлумачыцца тым, што нашы продкі ва ўзоры дрэва бачылі знак жыцця і даугалецця.
Радзей сустракаюцца зааморфныя і антрапаморфныя матывы, якія звязаны з язычніцкай міфалогіяй старажытных славян. Па сілуэту гэтыя вузоры нагадваюць птушак (галубоў, пеўняў, «паў») і жывёл. У народным уяўленні гэтыя выявы сімвалізуюць «цяпло», «святло»,«вясну».
У цяперашні час мастакі выконваюць выцінанкі камбінаваным спосабам, вар’іруючы спосабы складання і выкарыстоўваючы розныя по колеру лісты паперы. Такія работы ўжо не наклейваюць на белую сцяну хаты, а выкарыстоўваюць як панно, якія афармляюцца ў рамку пад шкло.
Выцінанкі выразалі вялікімі нажніцамі, якімі ў вёсцы стрыглі авечак. Вопытныя майстры лічылі іх найбольш зручнымі, чым звычайныя маленькія нажніцы. Унутраныя контуры ўзора выразалі завостраным нажом. Для прабівання дробных адтулін выкарыстоўвалі прабойнікі (высечкі) – металічныя трубкі розных дыяметраў з завостранай з аднаго боку кромкай.
Выразаць ажурныя ўзоры з паперы спецыяльна ніхто не вучыўся, рабілі гэта галоўным чынам жанчыны. Калі ў вёсцы сабіраліся на вячоркі, дзяўчыны назіралі як выразае ўмелая масцярыца і старалася пераймаць яе вопыт. Папяровыя фіранкі разам з рушнікамі, абрусамі, і г.д. уваходзілі ў пасах дзяўчыны-нявесты.
ГЛАВА 2. АСАПБЛІВАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ВЫЦІНАНКІ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭССЕ ДАШКОЛЬНАЙ ЎСТАНОВЫ
2.1. Стварэнне ўмоў для азнаямлення дзяцей з тэхнікай выцінанкі
Знаёмства выхаванцаў з выцінанкай я ажыццяўляю ў асноўным ў нерэгламентыраванай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што вучэбная праграма дашкольнай адукацыі не прадугледжвае знаёмства дзяцей з выцінанкай, практыка маёй працы паказала, што пры гэтым мною вырашаюцца задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі:
- фарміраванне ўяўленныў аб дэкаратыўна-прыкладном мастацтве беларусаў;
- развіццё інтарэсу к аплікацыйнай дзейнасці;
- развіццё ўменняў адрозніваць і аналізаваць асблівасці беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прызначэнне розных вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- фарміраванне навыкаў крывалінейнага і прамалінейнага вырэзвання;
- авалодванне спосабамі сіметрычнага і парасіметрычнага вырэзвання;
- фарміраванне ўменняў ствараць дэкаратыўную аплікацыю.
Для арганізацыі работы ў групе абсталяван куток выяўленчай дзейнасці, дзе ў адпаведнасці з пералікам сродкаў выхавання, навучэння, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, гульняў і гульнёвага абсталявання, камп’ютарнай тэхнікі, электронных сродкаў навучэння, спартыўнага інвентара для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, зацверджаный Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 24 верасня 2007 г. № 50 «Аб зацвярдждэнні пералікаў абсталявання для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі» маецца матэрыял і абсталяванне для заняткаў маляваннем, лепкай, творчым канструяваннем, дзіцячым дызайнам і аплікацы.
Для вырабу выцінанкі ў кутку прадугледжана наяўнасць паперы белага, чорнага і чырвонага колераў, шаблонаў, трафарэтаў. Нажніцы, ў мэтах небяспекі, захоўваюцца ў недаступным для дзяцей месцы.
Для знаёмства з выцінанкай як відам дэккаратыўна-прыкладнога мастацтва падабраны фота рэпрадукцыі беларускага інтэр’еру, упрыгожанага выцінанкай, узоры работ, схемы складання аснова і іншыя.
2.2. Арганізацыя работы з дашкольнікамі па азнаямленню з мастацтвам выцінанкі
Даступнасць і лёккасць ў выкананні робяць выцінанку зручнай у выкарыстанні пры рабоце з дзецьмі. Тэхналогія выканання выцінанкі заснавана на агульнавядомых прыёмах вырэзвання. У дзіцячым садзе дзеці пачынаюць набываць гэтыя ўменні і навыкі падчас працы над аплікацыяй. Таму авалоданне тэхнікай выцінанкі не складае для дзяцей істотных цяжкасцей, а, наадварот, садзейнічае ўдасканалянню раней набытых уменняў і навыкаў, развіццю творчых здольнасцей.
Уменне працаваць нажніцамі дазваляе дзіцяці эксперыментываць, фантазіраваць, ствараць уласныя цікавыя кірункі. Часам нажніцы дапамагаюць зрабіць сапраўдны цуд: дзіця выразае звычайныя элементы, а калі разгарнае паперу, то будзе прыемна здзіулена і уражана чароўным узорам, аб існаванні якога нават не здагадвалася. Такая дзейнасць спрыяе развіццю творчых сіл і здольнасцей, замацоўвае ўпэўненасць у сваіх уласных сілах, фарміруе жаданне і патрэбу да творчай працы. У адпаведнасці з методыкай арганізацыі работы па вырабу выцінанкі дзеці больш дасканала аналізуюць з’явы і прадметы навакольнага асяроддзя, развіваюць вакамер, зрокавую памяць, пачуццё маштабу, формы, велічыні. Мінавіта выцінанка з’яўляецца адным з першых відаў мастацтва, праз якое можна прывіць дзіцяці павагу да традыцый.
Азнаямленне з мастацтвам выцінанкі прадугледжвае выкарыстанне розных форм арганізацыі і правядзення заняткаў. Гэта і разглядванне вырабаў, і расказ выхавальніка, і экскурсія ў музей, і агляд нацыянальнага кутка, і гутарка і г.д. Таксама гэтай мэце прысвечана сістэма дыдактычных гульняў. Напрыклад дыдактычная гульня «Знайдзі такі ж». Дзеці атрымліваюць маленькія карткі з рознымі выявамі выцінанкі. Даецца 1-2 хвіліны, каб іх разглядзець і удакладніць узор. Пад гукі народнай мелодыі дзеці рухаюцца па пакоі, а на сігнал павінны адшукаць такую ж вялікую картку і падысці да яе.
У дыдактычнай гульні «Магазін» дзеці могуць набыць у магазіне выраб толькі тады, калі правільна яго назавуць і дадуць характарыстыку.
Для правядзення дыдактычнай гульні «Знайдзі на выставе памылку» на сталах раскладзены карткі ці вырабы па відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але абавязкова адзін з узораў належыць да іншага віду. Выхавацель прапануе агледзіць розныя куткі выставы, дзе экскурсаводы (1-2 дзіцяці па кожнаму віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) будуць адказваць на пытанні дзяцей. Ад наведвальнікаў выставы патрабуецца вельмі ўважліва разглядзець усе вырабы і знайсці памылку, а таксама ўмець яе выправіць.
Дыдактычныя гульні «Чароўны куфэрак» і «Куды схаваўся Несцерка» дапамагаюць замацаваць веды дзяцей аб розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дапамагае знаёміць дашкольнікаў з мастацтвам выцінанкі разгадванне загадак. Вельмі ўзбагачае заняткі выкарыстанне народных гульняў, песень, вершаў, а таксама твораў беларускіх пісьменікаў. Напрыклад верш Васіля Жуковіча:
Я цудоўны клопат маю,
Выцінанкі выцінаю.
У свій блізкі поспех веру,
Бо ў руках маіх папера
І нажніцы-чараўніцы.
Я не ведаю прынукі,
Спрытна ходзяць мае рукі,
Рэжуць лёгенька нажніцы…
Верш Н.Галіноўскай «Цуда-кветкі»
Разглядаеш ты малюнкі –
Не нагледзішся ніяк.
Цуда-кветкі, як карункі,
І пытаеш: «Хто ж мастак?»
Дзеткі, ножанкі і талент
Нам стварылі гэты цуд.
Беларускі наш арнамент
Ажывае казакай тут.
Зможаш так зрабіць? Не верыш?
Трэба вельмі пажадаць,
І дзівосы на паперы
Сам ты будзеш выразаць.
А таксама верш аб выцінанке паэтэсы Л.Забалоцкай:
Вялікдзень ці Каляды ля варот,
Ля лампы за сталом сядзіць народ:
Бабулі,і матулі, і дзяўчынкі
Карункі выразаюць безупынку:
Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,
Як песенька калядна-адмысловая.
На сцены іх павесіць між акон –
Было на Беларусі так здавён.
У хату ўвойдзеш – ява тут і быль,
О, цуд з паперы! Сэрдцы нам раскрыль!
Работа па азнаямленню з мастацтвам выцінанкі павінна праводзіцца паралельна з вырашэннем задач па азнаямленню дзяцей з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў (ткацтва, вышыўка, кераміка, роспіс і г.д.) Пры гэтым неабходна паказаць еднасць выцінкі з вышыўкай, разьбярствам, ткацтвам (агульныяы элементы дэкору, кампазіцыі, прызначэнне), а таксама выявіць спецыфічныя асаблівасці выцінанкі (матэрыял, інструменты, тэхналогія і інш.) Мінавіта гэта і было мэтай комплекснага занятку «Падарожжа на выставу», які я праводзіла у старэйшай групе. На ім дзеці спачатку абагульнялі атрыманыя раней веды аб розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вышыўка, кераміка, саломапляценне, разьбярства і г.д.), а затым знаёміліся з новым для іх відам народнай вытворчасці – выцінанкай. У ходзе занятку дзеці самі выраблялі выцінанкі і адразу ж упрыгожвалі імі сваю групу.
На занятку па тэме «Адзенне» я знаёміла выхаванцаў з беларускім нацыянальным адзеннем і прапаноўвала ім упрыгожыць касцюм папяровай лялькі Аленкі вырабамі выцінанкі. А потым дзеці самі выразалі карункі з паперы і ўпрыгожвалі пярэднікі.
На занятку адукацыйнай вобласці: «Мастацтва. Выяўленчая дзейнасць. Аплікацыя» па тэме «Новы год», канспект якога прадстаўлены ў дадатку, выхаванцы даведваюцца аб тым, як раней беларусы ўпрыгожвалі да святаў свае хаты, і ўпрыгожвалі групу да свята выцінанкамі-сняжынкамі.
Шмат увагі я ўдзяляю вывучэнню дзяцей прыёмам выцінанкі на занятках гуртка «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Удзельнікі гуртка знаёмяцца з мастацтвам выцінанкі, практыкуюцца ў складанні і вырэзванні выцінанкі рознымі спосабамі. Пры гэтым мною вырашаюцца задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі:
- развіццё выяўленчых і творчых здольнасцей, цікавасці да эксперыментальнага асваення мастацкіх матэрыялаў, выяўленчых тэхнік;
- навучанне уменню пазнаваць сродкі выразнасці прадметаў прыкладнога мастацтва, спосабы стварэння выцінанкі (сіметрычны, разеткавы, рапортны);
- фарміраванне творчага ўяўлення, выяўленчых і тэхнічных уменняў (навыкаў дэкарыравання, выразання) пры стварэнні дэкаратыўных прадметаў;
- выхоўванне эстэтычных пачуццяў, эстэтычных стаўленнеў да прадметаў прыкладнога мастацтва і жадання стварыць дэкаратыўныя прадметы разам з дарослым і самастойна.
Кампанент “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” уключае два напрамкі:
- Успрыманне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: распазнаванне і аналіз відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспублікі Беларусь і іншых народаў; разуменне прыкладнога характару і эстэтыкі прадметаў побыту; праяўленне эмацыянальнага водгуку на эстэтычныя якасці твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аналіз асаблівасцей беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; пазнаванне і разуменне адметных асаблівасцей традыцыйных мастацкіх промыслаў Беларусі; ўлік узаемасувязі формы аб’екта з яго функцыянальным прызначэннем, матэрыялам, упрыгожаннем у працыссе эстэтычнага аналізу прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- Дэкарырванне: старэнне дэкаратыўных прадметаў з выкарыстаннем сродкаў масттацкай выразнасці; асваенне пластычных уласцівасцей паперы, спосабаў складання і выразання выцінанкі; выкарыстанне пры вырабе дэкаратыўных прадметаў уяўлення пра кампазіцыйнае, каларыстычнае рашэнне, традыцыйныя выяўленчыя матывы выцінанак; выкарыстане розных сосабаў складання паперы для выразання выцінанак паводле задумы; прымяненне выяўленчага спосабу выразання пры рашэнні новых выяўленчых задач.
Дзеці ў дашкольным ўзросце не могуць загадзя прадугедзіць ход прарэзванняў, каб атрымаць адзін малюнак. Яны захоплены адным актам стварэння з простых прарэзаных дзірачак прыгожага непаўторнага ўзору. І ўвесь працэс пераўтвараецца ў чакане цуда. Дашкольнікі бачаць сэнс ні толькі ў канчатковым выніку, а і ў самім працэсе. У ходзе працы ў дзяцей узбагачаецца ўяўленне аб харастве выцінанкі, развіваецца пачуццё рытму, формы, эстэтычны густ, выхоўваецца любоў да прыгажосці, цікавасць да мастацтва выцінанкі, фарміруецца нацыянальная свядомасць, устойлівая цікавасць да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтв
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам вывучыўшы літаратуру, якая датычыцца да мастацтва выцінанкі, я прыйшла да высновы, што выкарыстанне выцінанкі ў працэссе выхавання і навучання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту значна пашырае педагагічныя магчымасці і вырашае кола канкрэтных адукацыйна-выхаваўчых задач.
Дзецям карысна займацца гэтым майстэрствам, бо выцінанка развівае мастацкі густ, дробную маторыку, прасторавае мысленне. Мінавіта праз выцінанку можна паўплываць на эстэтычнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту.
Сістэматычная работа па знаёмству з выцінанкай дазваляе сфарміраваць у дзяцей цэласнае ўяўленне аб спецыфічнасці дадзенага рамяства, усвядоміць яго незаменнае месца ў культуры беларускага народа, асэнсаваць сувязь пакаленняў. Усё гэта станоўча ўплывае на развіцце нацыянальнай свядомасці і пашырае веды дзіцяці аб нашай багатай спадчыне.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- Выцінанка / Этнаграфія Беларусі. – Мн., БСЭ, 1989. – С. 121-122.
- Выцінанкі / Народнае мастацтва Беларусі. – Мн., БелЭн, 1997. – С. 198-205.
- Жабінская, М.П. Выцінанка : Метад. дапам. : Першы год навучання, М. П. Жабінская. – Мн., Полымя, 1996. – 95 с.
- Каржанеўская, Г. А. Малечы пры рэчы: дапам. для педагогаў дашк. устаноў / Г.А. Каржанеўская. – Мн. : Беларусь, 2004. –32 с.
- Аберган, В. П. Народная спадчына – дашкольнікам: Дапам. для педагогаў дзіцячых дашк. устаноў / В.П. Аберган, А.К.Лявонава, Т .У. Арлова, М.А.Каліноўская. – Мн. : НМЦэнтр, 1998. – 152 с.
- Сахута, Я. Выцінанкі / Я. Сахута // Мастацтва Беларусі. – №12 – 1998. – С 61-65.
- Смірнова, Я. У. Тэхналогія рамёстваў / Я. У. Смірнова // Пачатковая школа. – 2002. – №3 – С. 36-37.
ПРИЛОЖЕНИЕ
Конспект занятия в старшей группе
По образовательной области: « Искусство. Изобразительная деятельность. Аппликация.» Тема «Новый год»
Задачи: формировать умение владеть способами симметричного вырезания, формировать представление о декоративно-прикладном искусстве белорусов. Развивать навыки прямолинейного и криволинейного вырезания, умение создавать декоративную аппликацию, мелкую моторику, диалогическую речь. Воспитывать интерес к аппликационной деятельности.
Оборудование: письмо от Деда Мороза, сундук, ножницы, бумага белого цвета, клей, простой карандаш, кисточки, клеёнки, салфетки, фото репродукция интерьера, украшенного вытинанкой, образцы работ, схемы складывания основы.
Начало занятия:
Сюрпризный момент. Письмо от Деда Мороза.
Скоро-скоро Новый год.
Детвора меня вся ждёт.
Дед Мороз уже в пути,
Чтоб детей не подвести.
Только очень я боюсь,
Что в пути я заблужусь.
Детский садик не узнаю
И на праздник опоздаю.
Помогите мне, друзья,
Мне опаздывать нельзя!
Решение проблемной ситуации: «Как помочь Деду Морозу найти нашу группу?» Воспитатель слушает ответы детей, подводит их к выводу о том, что надо украсить группу, окна, чтобы Дед Мороз нас нашёл.
Ход занятия.
Рассматривание фото репродукции интерьера, украшенного вытинанкой, сопровождаемое рассказом воспитателя.
Ребята, а вы знаете, как раньше украшали свой дом белорусы? Наши про-бабушки вырезали из бумаги узоры – вытинанки и развешивали их на окнах, стенах. Где ещё на картине вы видите вытинанки?
4.Чтение стихотворения воспитателем:
Вялікдзень ці Каляды ля варот,
Ля лампы за сталом сядзіць народ:
Бабулі,і матулі, і дзяўчынкі
Карункі выразаюць безупынку:
Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,
Як песенька калядна-адмысловая.
На сцены іх павесіць між акон –
Было на Беларусі так здавён.
У хату ўвойдзеш – ява тут і быль,
О, цуд з паперы! Сэрдцы нам раскрыль!
Воспитатель: У меня сохранился про-бабушкин сундук. Давайте в него заглянем.
В сундуке находятся образцы работ – вытинанки-снежинки.
Показ образцов, рассматривание, пояснение, объяснение.
Рассматривание схемы складывания основы, пояснение, объяснение.
Пальчиковая гимнастика «Ножницы»:
Я цудоўны клопат маю,
Выцінанкі выцінаю.
У свій блізкі поспех веру,
Бо ў руках маіх папера
І нажніцы-чараўніцы.
Я не ведаю прынукі,
Спрытна ходзяць мае рукі,
Рэжуць лёгенька нажніцы…
Складывание основы по показу.
Нанесение узора простым карандашом.
Вырезание по нарисованным линиям.
Дети разворачивают свои работы.
Воспитатель: посмотрите, какие красивые снежинки у нас получились. Давайте с ними поиграем.
Музыкальная игра «Снежинки».
Воспитатель: Куда нам наклеить свои снежинки, чтобы Дед Мороз нас заметил?
Наклеивание вытинанок-снежинок на окно.
Окончание занятия:
Анализ работ.
Воспитатель: посмотрите, как красиво стало в нашей группе! Теперь Дед Мороз нас точно заметит и придёт к нам на праздник (воспитатель отмечает особенности каждой снежинки).
Воспитатель: А хотите, чтоб дома ваши окошки тоже стали красиваыми и заметными для Деда Мороза? Чему вы научите своего братика, сестричку, маму, папу…?