Смак роднай мовы

Тыдні роднай мовы і беларускага фальклору.

Штогод у лютым у нашай установе адукацыі праходзяць тэматычныя тыдні, прысвечаныя беларускай народнай творчасці, беларускай мове. Не стаў выключэннем і люты 2022 года. Падчас тэматычных тыдняў выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп нашай ўстановы  знаеміліся з беларускімі народнымі промысламі, наведвалі міні-музей беларускай культуры і быту, завучвалі на памяць вершы, забаўлянкі, прыказкі, прымаўкі, на якія вельмі шчодры наш беларускі фальклор. А з якім задавалененнем  нашы дзеці спяваюць калыханкі, каляндарна-абрадавыя песні “Хадзі, бабка, каля печкі”, “Ой, на гары, на гары” і іншыя. Вынікам тэматычнага тыдню стала  літаратурная гасцёўня “Смак беларускай мовы”, на якой дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў. У кожнай группе прайшла выстава малюнкаў па матывах беларускіх народных казак, па старонках часопіса “Буся”. Выхавацелі усіх узроставых груп прапанавалі бацькам  выхаванцаў кніжныя выставы беларускай дзіцячай літаратуры “Чытаем разам з дзецьмі”.

свернуть