Баявыми дарогами маёй Радзімы

Маршрут «Баявымі дарогамі  маёй Радзімы»

Узрост: старэйшы дашкольны ўзрост 6-7 гадоў.

Выгляд  маршруту: аўтамабільны, пешы, 2, 5 км.

Прапануем звярнуць увагу на помнікі г. Фаніпаля:

Помнік вязням лагера смерці “Шталаг 225 “Б”

Абелiск на месцы пахавання астанкаў воінаў,

загінуўшых у 1941 – 1944 г.г.

Памятны знак у гонар воінаў 269-й стралковай дывізіі,

якая вызваляла Фаніпаль 6 ліпеня 1944г.

 

Прапануем расказаць дзецям:

Фаніпаль у гады другой сусветнай вайны

1-2 лiпеня 1941 года на чыгуначным адрэзку Фанiпаль-Воўчкавiчы з варожага кальца з цяжкiмi баямi выходзiлi часткi Чырвонай Армii.

 З 28 чэрвеня 1941 года по 6 лiпеня 1944 года Фанiпаль быў акупiраваны нямецкiмi фашыстамi, якiя стварылi на чыгуначнай станцыi фiлiял Масюкоўшчынскага лагера смерцi. Станцыя была разбурана, знiшчаны панскi маёнтак i МТС.

Неацэнны ўклад у час Вялiкай Айчыннай вайны ўнеслi ў перамогу над ворагам падпольшчыкi Фанiпаля.

Чарных Мiхаiл Уладзiмiравiч – у час нямецкай акупацыi пражываў на станцыi Фанiпаль. Як толькi пачалi на Дзяржыншчыне дзейнiчаць дзве партызанскiя брыгады – iмя Ракасоўскага i iмя Дзяржынскага  - Чарных адразу ж стаў сувязным ад дзвюх гэтых брыгад, затым камандзiрам дыверсiённай групы, якая дзейнiчала ў Фанiпалi. Ён асабiста ў пачатку зiмы 1943 года, не гледзячы на узмоцненную ахову вадакачкi, замiнiраваў i падарваў яе. Пасля падрыву вадакачкi, спынiлi сваю працу дзве гiдраўлiчныя калонкi для запраўкi паравозаў. Спынiўся рух нямецкiх паяздоў,  якiя былi накiраваны на фронт, i санiтарных паяздоў з параненымi немцамi, якiя былi накiраваны ў Нямеччыну.

Таксама Мiхаiл Уладзiмiравiч мiнiраваў i падрываў саставы з цыстэрнамi, варожыя эшалоны з тэхнiкай i iншым. За баявыя заслугi, праяўленыя у гады Вялiкай Айчыннай вайны, прэзiдыум Вярхоунага Савета Саюза ССР узнагародзiў падпольшчыка Чарных Мiхаiла Уладзiмiравiча ордэнам Чырвонай Зоркi.

Калi скончылася вайна, жыццё пачало наладжвацца. З эвакуацыi пачалi вяртацца былыя чыгуначнiкi. У гэты час станцыя Фанiпаль уяўляла сабой музей рухомага састава. Усе пуцi былi застаўлены сапсаванымi вагонамi i платформамi. Асаблiва страшэнна было глядзець на Мiнскую Гарлавiну. Тут былi зроблены «могiлкi» вагонаў, платформ i ваеннай тэхнiкi, якiю сюды прывозiлi з 765 км – ракі Пцiч (зараз прыпынак Птiч), пасля знiшчэння двух воiнскiх эшалонаў, у другой палове лiпеня 1944 года. Аб гэтай трагедыi сёння нагадвае помнiк i брацкая магiла на прыпынку Пцiч. Тут пахаваны астанкi некалькіх сот ваеннаслужачых. Гэта былi першыя эшалоны, адпраўленыя з Мiнска на дапамогу наступаючым вайскам.

У першыя пасляваенныя гады ў Фанiпалi было толькi дзве вулiцы (без назвы i нумароў дамоў) i яшчэ чатыры дамы за пуцямi, у адным з якiх знаходзiлася пачатковая школа. У 1948-1950 гадах пачалося будаванне новых дамоў, магазiнаў. Быў пабудаваны клуб i бiблiятэка (у адным будынку). У гэтым жа доме размяшчаўся i сельскi савет (зараз на гэтым месцы знаходзiцца Дом культуры). На месцы цяперашняга чыгуначнага магазiна, каля станцыi, была адчынена 4-х гадовая пачатвовая школа. Першым начальнiкам станцыi Фанiпаль, пасля Вялiкай Айчыннай вайны, быў Уладзiмiр Антонiк. У 1968 годзе быў пабудаваны новы будынак станцыi Фанiпаль, якi iснуе i зараз.

 

Прачытайце дзецям вершы:

Свята Перамогі

Пятро ГЛЕБКА

Маленства радаснага час!

Сябры мае малыя!

Цяжкія мы прайшлі да вас

Дарогі баявыя.

Ад Сталінграда і Масквы

Да Вены і Берліна

Ішлі з баямі мы, каб вы

Валодалі краінай.

Суровым быў славуты шлях, –

Такіх няма на свеце.

І шмат загінула ў баях

За ваша шчасце, дзеці.

А чаму салдаты не заб’юць вайну?

Паўлюк ПРАНУЗА

Цень набег, як хмарка,

На Міколкаў твар.

Чуў ён: дзесьці войны

Смерць нясуць, пажар.

Запытаўся ў таты,

Лежачы без сну:

А чаму салдаты

Не заб’юць вайну?

Зорная калыханка

Пятро ПРЫХОДЗЬКА

Спі, засні, саколік!

Люлі-люлі-бай!

Ціха ў наваколлі,

Не гамоніць гай.

Вецер пад галінкі

Ўлёгся адпачыць.

Толькі наша, сынку,

Зорачка не спіць.

Тая, што ірдзее

Між усіх планет,

Светлаю надзеяй

Азарае свет.

Спі! Хай зорка свеціць,

Хай прысняцца сны,

Што нідзе на свеце

Больш няма вайны.

 

Якія пытанні задаць дзецям:

-Хто такія ветыраны Вялікай Айчыйнай вайны?

-Што за свята “Дзень Перамогі?” Калі мы яго адзначаем?

 

Прапануем экскурсію:

Фаніпальская гарадская бібліятэка

Адрас: Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, г.Фаніпаль,

вул. Чапскага, 24.

Рэжым працы: Аўторак-нядзеля з 10.00 да 19.00, выхадны-панядзелак.

Дзяржынскі  раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Адрас: Мінская вобласць, г. Дзяржынск, вул. Ленінградская,6.

   Рэжым працы: 9.00 – 18.00. Выхадны – панядзелак.

Сайт: dzikm.museum.by

Дадатковая інфармацыя:

Спіс  ветыранаў Вялікай Айчыйнай вайны Дзяржынскага раёна

http://kk.con vdocs.org/docs/index-43223.html

Буклеты "Ваенымі дарогамі Фыніпаля" знаходзяцца на інфармацыйных стэндах у групах.

Азнаеміцца падрабязней пра герояў  Вялікай Айчыйнай вайны г. Фаніпаля  можна на сайце  дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Фаніпаля”

(рубрика “Беларусь помнит. Родные лица")

 

 

 

свернуть